У спіс „экстрэмістаў” дадаліся адразу 625 чалавек
У спіс „экстрэмістаў” дадаліся адразу 625 чалавек. Цяпер у ім амаль 1500 прозвішчаў.

28 кастрычніка МУС абнавіў „Пералік асобаў, датычных да экстрэмісцкай дзейнасці” – спіс абнавіўся адразу на рэкордныя 625 прозвішчы. Гэта беларусы і грамадзяне іншых дзяржаў, якія пераследуюцца ці пераследаваліся па „палітычных” крымінальных артыкулах у Беларусі.
Цяпер сярод „экстрэмістаў” — журналістка, эсэістка, галоўная рэдактарка газеты «Новы Час» Аксана Колб. 15 чэрвеня Аксане прысудзілі 2,5 гады абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу („хімія”). Рэдактарка «Новага часу» пакінула Беларусь.
