У спіс экстрэмістаў трапілі два былыя следчыя
Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі 7 красавіка ўнесла ў пералік «асобаў, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці», яшчэ 54 чалавекі. Цяпер у ім агулам 2691 прозвішча.Сярод іншага, у «спіс экстрэмістаў» трапілі два былыя следчыя — Яўген Юшкевіч і Мікіта Старажэнка.

Яўгена Юшкевіча затрымалі 24 лістапада 2020 года ў Менску, у кватэры прайшоў вобшук. У снежні 2022 году яго асудзілі на 11 гадоў зняволення ў калоніі ўзмоцненага рэжыму, абвінаваціўшы па 6 артыкулах Крымінальнага кодэкса.

Мікіта Старажэнка — былы следчы, які звольніўся пасля выбараў на знак пратэсту, У красавіку 2021-га яго арыштоўвалі на 15 дзён за «несанкцыянаванае пікетаванне».
У снежні 2022 году суддзя Анжэла Касцюкевіч прысудзіла яму 7 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму, прызнаўшы яго вінаватым у «распальванні іншай сацыяльнай варожасці».
Беларускае Радыё Рацыя
