У «справе БелаПАН» сведкамі на допыт выклікаюць журналістаў агенцтва



Журналіста Паўла Дабравольскага выклікалі на допыт у Галоўнае ўпраўленне ўнутраных спраў Менскага гарвыканкаму. Паводле папярэдняй інфармацыі, гэта зроблена ў рамках справы агенцтва БелаПАН.

«Калі допыт перадаручылі міліцыі, значыць, гэта на вашу карысць. Відавочна, у Следчым камітэце зашываюцца з пратэставымі справамі, а міліцыянт, хутчэй за ўсё, не ў курсе, будзе дапытваць фармальна, паводле шаблёну. Тым не менш у рэдакцыі параілі ўзяць цёплыя шкарпэткі. Умеюць падбадзёрыць», — падзяліўся Павал Дабравольскі перад выхадам да сілавікоў.

У справе БелаПАН сёлета ў жніўні праваахоўнікі затрымалі галоўную рэдактарку інфармацыйнай кампаніі Ірыну Леўшыну і былога кіраўніка Дзмітрыя Наважылава. Абаіх вінавацяць і фінасавых парушэннях, іншыя супрацоўнікі праходзяць сведкамі.

18 кастрычніка ў Ірыны Леўшынай і Дзмітрыя Наважылава заканчваліся два месяцы ўтрымання пад вартай, аднак напярэдадні меркаванага выхаду на волю тэрміны зноў падоўжылі.

svaboda.org