У справе Шарамета з’явілася новае відэа



У справе забойства журналіста Паўла Шарамета з’явілася новае відэа асоб, якія заклалі выбухоўку ў машыну.

Павел Шарамет

Пра гэта „Украінскай праўдзе” паведамілі суразмоўцы ў МУС.

Па словах суразмоўцаў, на відэа можна ўбачыць твар кілераў з новага ракурсу.

Акрамя таго, следства чакае вынікаў экспертызы ФБР з нагоды выбуховага прыстасавання, якое было закладзена ў машыну.

Таксама да гэтага часу следства праводзіць допыты сведак.

Як вядома, адзін з кіраўнікоў „Украінскай праўды” Павел Шарамет загінуў раніцай 20 ліпеня ў выніку выбуху аўто кіраўніка выдання Алены Прытулы, у якім ён знаходзіўся.

Выбуховая прылада была закладзена блізка да месца кіроўцы.

Паліцыя кваліфікавала тое, што адбылося па артыкуле „наўмыснае забойства, здзейсненае спосабам, небяспечным для жыцця многіх асоб”.

Генпракурор Юрый Луцэнка назваў асноўнай версіяй забойства Шарамета помсту за яго прафесійную дзейнасць.

22 ліпеня справа была перададзена ў Галоўнае следчае ўпраўленне МУС, Генпракуратура ажыццяўляе працэсуальнае кіраўніцтва.