У Старых Дарогах міліцыянт збіў двух пешаходаў
У Старых Дарогах супрацоўнік міліцыі збіў на асабістым аўтамабілі двух пешаходаў.
Як паведаміў БелаПАН афіцыйны прадстаўнік УУС Менскага аблвыканкама Яўген Сачок, ДТЗ адбылося 30 чэрвеня прыблізна ў 22.40. Супрацоўнік Старадарожскага РАУС на вуліцы Камсамольскай у раённым цэнтры ўчыніў наезд на двух пешаходаў. Яны шпіталізаваныя. Кіроўца з месца ДТП не з’ехаў, адразу ж паведаміў пра здарэнне.
Вадзіцель быў цвярозы. Меў правы адпаведнай катэгорыі.
Распачатая крымінальная справа па ч. 2 арт. 317 КК. Усе акалічнасці здарэння ўстановіць следства, сказаў афіцыйны прадстаўнік УУС Менаблвыканкама.
