У старым надмагіллі ў Гародні выяўлены снарады часоў вайны
5 лістапада днём з могілак па вуліцы Перамогі ў Гародні сапёрамі былі вывезены тры 76-міліметровыя снарады часоў Другой сусветнай вайны.
Як паведамляе аддзяленне інфармацыі і грамадскіх сувязяў УУС аблвыканкама, іх выявіў у бетонным надмагіллі работнік, які дэмантаваў канструкцыю. Боепрыпасы ў літаральным сэнсе апынуліся аблітыя бетонам і знаходзіліся ў нездавальняючым стане (прысутнічалі ачагі карозіі, некаторыя месцы згнілі).
Небяспечная знаходка была перамешчаная спецыялістамі на палігон, дзе яе знішчылі.
Фота: hrodna.life