У стацыянарах летась памерла на 40% больш пацыентаў, чым у 2019-м



У стацыянарах Беларусі летась памерла амаль на 40% больш пацыентаў, чым у 2019-м. Такія звесткі вынікаюць са зборніка, апублікаванага Рэспубліканскім навукова-практычны цэнтрам мэдыцынскіх тэхналогій, што заўважыла незалежнае аб’яднанне медыкаў «Белыя халаты». Лічбы па смяротнасці ў стацыянарах, прыведзеныя ў зборніку, нечакана рэзка ўзраслі ў параўнанні з папярэднімі гадамі: у мінулыя гады, якія згадваюцца ў зборніку, смяротнасць у стацыянарах ніколі не перавышала 1,5%, у 2019 годзе яна была 1,43 %, а ў 2020 годзе стала 2,51%.

Цікава, што ў 2020 годзе знізілася колькасць шпіталізаваных у Беларусі. Простыя падлікі паказваюць, што ў 2019 годзе ў шпіталях памерлі 40 845 чалавек. У 2020 — 56 832. Такім чынам колькасьць памерлых у шпіталях Беларусі ў 2020 годзе вырасла на 39 %.