У Століне пераймаюць польскі і латышскі досвед



Польскі і латышскі досвед арганізацыі творчых майстэрняў для людзей з абмежаванымі магчымасцямі прымяняюць у Століне.

IMG_2382-800x445

Ад чэрвеня ў горадзе дзейнічае майстэрня „Добры самарыцянін”, якая стваралася пры ўзаемадзеянні і кансультацыі з польскімі і латышскімі партнёрамі.

Мэты капіяваць замежны досвед не было і таму ёсць істотныя адрозненні, адзначае старшыня Цэнтра падтрымкі маладых інвалідаў Міхаіл Скрабейка:

– Там яны не зарабляюць, яны проста знаходзяцца ў майстэрні, гэта як у нас аддзяленне дзённага прыбывання. Прывозяць хлопцаў, яны працуюць, іх увозяць, за гэта яны не атрымліваюць грошы. У нас яны будуць менавіта зарабляць і будць атрымліваць заработную плату, яны будуць працаўладкаваныя, ім будзе ісці стаж, то бок паўнавартасны працоўны дзень, як мае быць.     

Столінская майстэрня, дзе працуюць грамадзяне з абмежаванымі магчымасцямі, дзейнічае толькі некалькі тыдняў і сувенірныя вырабы яшчэ не пастаўляліся ў гандлёвыя кропкі.

Беларускае Радыё Рацыя