У Століне затрымалі мужчыну з антываенным плакатам, а потым завялі крымінальную справу



31-гадовы Андрэй Шульжык быў затрыманы на плошчы ў Століне 10 красавіка, у мужчыны ў руках быў антываенны плакат. Цяпер на яго завялі крымінальную справу, паведамляюць праваабаронцы.

Фота праваабронцаў

Андрэй Шульжык выйшаў на плошчу ў Століне з плакатам „Хопіць забіваць”. Пазней, паводле інфармацыі праваабаронцаў, у дачыненні да яго распачалі крымінальную справу па артыкуле 361-1 Крымінальнага кодэкса Беларусі (удзел у экстрэмісцкім фармаванні). У чым менавіта ён абвінавачваецца – пакуль невядома.