У Столінскім раёне пагоршылася якасць вады
У Столінскім раёне Берасцейшчыны санітарна-эпідэміялагічная служба фіксуе пагаршэнне стану вады ў адведзеных зонах адпачынку. Так забарона ўведзена на двух пляжах рэк Капанец і Гарынь, а абмежаванне на купанне для дзяцей дзейнічае на возеры Круглае ды рацэ Льва.
“У гэтым пытанні надвор’е гуляе не апошнюю ролю”, – адзначае лекар-эпідэміёлаг Таццяна Кім:
– Якасць вады ў нас пагоршылася. Самі бачыце цудоўна, якое надвор’е ў нас зменлівае, то дождж, то сонца. Усё, што было па берагах рэк, уся арганіка змылася ў рэчку, а пасля гарачае надвор’е. Падчас аналізу вады было адзначана заніжанае ўтрыманне водару.
Напачатку купальнага сезону на Берасцейшчыне было адведзена 98 афіцыйных зон для адпачынку каля вадаёмаў. Пакуль забароны і абмежаванні ўведзеныя толькі ў Столінскім раёне.
Беларускае Радыё Рацыя