У Столінскім раёне вясковец з рэўнасці забіў жонку



У Столінскім раёне мужчына забіў жонку і пасля гэтага спрабаваў скончыць жыццё самагубствам.

Як паведаміў БелаПАН афіцыйны прадстаўнік УУС Берасцейскага аблвыканкама Сяргей Дучэнка, 4 верасня ў 23.13 у Столінскай цэнтральнай раённай бальніцы памерла 35-гадовая жыхарка вёскі Манькавічы. Жанчыну даставілі ў лячэбную ўстанову са сваёй хаты з пранікальным колата-рэзаныя раненнем грудной клеткі.

Следча-аператыўнай групай устаноўлена, што смяротнае раненне жанчыне 4 верасня каля 22.00 прычыніў яе 37-гадовы муж, які знаходзіўся ў стане алкагольнага ап’янення.

Паводле папярэдніх звестках, падчас сваркі на глебе рэўнасці ён ударыў жонку кухонным нажом у сэрца.

Затым, спрабуючы скончыць жыццё самагубствам, мужчына некалькі разоў ударыў сябе ў грудзі нажом і пашкодзіў лёгкае.

Столінскім раённым аддзелам Следчага камітэта распачатая справа па ч. 1 арт. 139 КК (забойства). Вясковец утрымліваецца пад канвоем у бальніцы.