У Столінскім раёне затрымалі п’янага школьніка за рулём аўтамабіля



У Столінскім раёне супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцыі затрымалі п’янага старшакласніка за рулём.

Як паведамляе ДАІ УУС Берасцейскага аблвыканкама, 2 верасня каля 1.50 у аграгарадку Альшаны на вуліцы Школьнай супрацоўнікі дарожна-патрульнай службы спынілі „Жыгулі”. Фізічны стан кіроўцы выклікаў у інспектараў падазрэнне.

За рулём аўтамабіля знаходзіўся 16-гадовы мясцовы жыхар, вучань 11-га класа. Медыцынскі агляд выявіў, што школьнік быў у стане алкагольнага ап’янення (1,83 праміле).

У дачыненні да падлетка складзены адміністрацыйныя матэрыялы. Аўтамабіль дастаўлены на ахоўную стаянку.

belapan.com