У Столінскім раёне злодзей заснуў пры спробе абрабаваць пенсіянерку



За замах на рабаванне затрыманыя 22-гадовы і 23-гадовы непрацоўныя жыхары вёскі Хотамель Столінскага раёна.

Як паведаміў БелаПАН афіцыйны прадстаўнік упраўлення Следчага камітэта па Берасцейсрабаўніккай вобласці Дзмітрый Іванюк, 24 снежня прыкладна ў 1.10 у вёсцы Хотамель маладыя людзі ў стане алкагольнага ап’янення разбілі шыбу і праніклі ў дом 83-гадовай аднавяскоўкі.

У пакоі, дзе спала пенсіянерка, 22-гадовы паваліўся і заснуў. Пакуль 23-гадовы спрабаваў яго абудзіць, гаспадыня дома прачнулася, і ён стаў патрабаваць у яе паведаміць месца, дзе ляжаць грошы. Калі пенсіянерка ўключыла ў пакоі святло, 23-гадовы схаваўся. Супольнік, на галаве якога была маска з панчохі, працягваў спаць. Яго абудзілі супрацоўнікі міліцыі, выкліканыя пацярпелай. У доме яна жыве адна.

Столінскім раённым аддзелам Следчага камітэта ў дачыненні да маладых людзей распачатая справа на падставе ч. 1 арт. 14 і ч. 2 арт. 206 КК (замах на рабаванне).

Да іх прымененая мера стрымання ў выглядзе заключэння пад варту. Раней абодва былі судзімыя за крадзеж.