У страхавой кампаніі «Кентаўр» канфіскаваныя камп’ютары



Падчас вобшуку ў страхавой кампаніі «Кентаўр» канфіскаваныя кампʼютары яе кіраўнікоў.

«Адміністрацыя «Кентаўр» інфармуе, што ў офісах страхавой кампаніі праводзіліся вобшукі супрацоўнікамі дэпартамента фінансавых расследаванняў. Падчас вобшуку былі канфіскаваныя кампʼютары генеральнага дырэктара і першага намесніка генеральнага дырэктара.

11 чэрвеня ў галаўны офіс «Белгазпрамбанка» і некаторыя іншыя кампаніі прыйшлі з вобшукамі супрацоўнікі фінансавай міліцыі. Прэс-сакратар Камітэта дзяржкантролю Кірыл Данілаў паведаміў БелаПАН, што вобшукі вядуцца ў межах крымінальнай справы аб ухіленні ад выплаты падаткаў і легалізацыі сродкаў, атрыманых незаконным шляхам».

На пытанне, ці праходзіць па справе экс-кіраўнік банка Віктар Бабарыка, Данілаў паведаміў, што «гэтая асоба ў цяперашні час у межах расследавання крымінальнай справы працэсуальнага статусу не мае».

Беларускае Радыё Рацыя