У студэнцкім інтэрнаце Гародні зафіксавалі ўспышку адру
У Гародні ў студэнцкім інтэрнаце на БЛК, 3 уведзены каранцін: там зафіксавалі ўспышку адру. Пра гэта піша hrodna.life са спасылкай на супрацоўнікаў інтэрната.
У інтэрнаце забароненыя наведванні. Такім чынам спадзяюцца спыніць эпідэмію. Як паведаміла галоўны санітарны лекар Гародні і Гарадзенскага раёна Яніна Шарэнда, выяўлена ўжо пяць выпадкаў захворвання. Крыніцамі вірусу пераважна становяцца людзі, якія прыязджаюць з-за мяжы. Спецыялісты раяць перад сезонам адпачынкаў зрабіць прышчэпкі тым, хто збіраецца выязджаць за мяжу.
Фота ria.ru
