У студзені ад каронавіруса памерлі тры беларускія лекары



Пра гэта паведамляе тэлеграм-канал „Белыя халаты”. У той жа час афіцыйнай статыстыкі смяротнасці адносна смяротнасці сярод медыкаў дагэтуль няма.

У студзені ад каронавірусу ў Беларусі памерлі адразу тры лекары.

12 студзеня пайшла з жыцця лекар-эндаскапіст 3-й ГДКБ Аляксандра Коржык.

19-га студзеня памерла Алена Глінская — 58-гадовая доктар ультрагукавой дыягностыкі 31-й паліклінікі Менска.

30 студзеня стаў апошнім днём у жыцці лекара-траўматолага-артапеда Рамана Гольдмана. Адзначаецца, што шмат гадоў ён працаваў у РНПЦ траўматалогіі і артапедыі, у апошнія некалькі гадоў таксама ў МЦ ЛАДЭ.

Па афіцыйных звестках Міністэрства аховы здароўя, у Беларусі за ўвесь час памерла 1728 пацыентаў з COVID-19, пры гэтым сутачная смяротнасць ніколі не перавышала 11 чалавек. Гэтыя звесткі выклікаюць скепсіс многіх беларусаў.

Колькі медыкаў загінула ад каронавірусу, міністэрства не паведамляе.