У суботу ў Менску на вуліцы Леніна абмяжуюць рух транспарту
У суботу ў беларускай сталіцы на ўчастку вуліцы Леніна ад праспекта Незалежнасці да вуліцы Кірава часова абмяжуюць рух транспарту. У гэты дзень у Менску пройдзе велапрабег, ён пачнецца ад вуліцы Леніна а 21-й гадзіне. Раварсты паедуць па праспекце Незалежнасці да Нацыянальнай бібліятэкі. Як інфармуе БЕЛТА, там жа на вуліцы Леніна ў суботу пройдзе мерапрыемства, прысвечанае Еўрапейскаму тыдню мабільнасці і гарадской экалагічнай акцыі „Дзень без аўтамабіля”.
ДАІ абмяжуе рух на згаданым участку вуліцы Леніна ад 6-й да 24-й гадзіны ў абодвух кірунках. Аб’язджаць яго прапануюць па вуліцы Энгельса і іншых прылеглых вуліцах.
Фота: guvd.gov.by
