У суботу – вандроўка ў Вільню да 100-годдзя БХД
9 снежня сябры БХД ладзяць аднадзённую вандроўку ў Вільню да 100-годдзя Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі з вядомым пісьменнікам, грамадска-палітычным дзеячам Паўлам Севярынцам. Яшчэ ёсць свабодныя месцы.
Як піша сайт БХД, з Паўлам Севярынцам наведаем сталіцу беларускага руху 1920-30-х гадоў, абыдзем галоўныя цэнтры Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі ў Вільні, а таксама касцёлы, дзе служылі лідары БХД, ксяндзы Адам Станкевіч і Вінцэнт Гадлеўскі, дом аднаго з лідараў БХД Яна Пазьняка, дзеда легендарнага Зянона, ды іншыя мясціны, звязаныя з беларускім хрысціянскім рухам. У праграме таксама прэзентацыя шэрагу кніжных выданняў.
Паводле bchd.info
