У суд перадалі справу праваабаронцы Марфы Рабковой і яшчэ 9 чалавек



У суд перадалі справу праваабаронцы Марфы Рабковой і яшчэ 9 чалавек.

Затрыманыя толькі трое фігурантаў крымінальнай справы, іншых шукаюць. Іх называюць „радыкаламі анархісцкага руху”, паведамляе служба інфармацыі пракуратуры Менска.

Сярод абвінавачванняў — „стварэнне злачыннай арганізацыі і ўдзел у ёй”, „стварэнне экстрэмісцкага фармавання”, „арганізацыя і ўдзел у масавых беспарадках”, „апаганванне збудаванняў і псаванне маёмасці” ды іншае.

Сцвярджаецца, што ў 2016-2020 гадах анархісты правялі ў Беларусі шэраг акцый. Марфу Рабкову затрымалі ў верасні 2020-га і з таго часу яна знаходзіцца за кратамі, прызнаная палітзняволенай.