У судах Гародні цягнуцца працэсы над пратэстоўцамі



У Ленінскім і Кастрычніцкім судах цягнуцца крымінальныя працэсы над удзельнікамі пратэстаў супраць фальсіфікацыі вынікаў выбараў прэзідэнта краіны, пратэсты праходзілі летам – восенню 2020года. Пакуль ідуць апытанні сведак. На некаторых працэсах апрача традыцыйных сведак-АМАПаўцаў ды пацярпелых, таксама прысутнічаюць сведкі з боку абароны падсудных.

Гаворыць праваабаронца Беларускага Хельсінкскага Камітэту Раман Юргель:

– Адбываюцца суды ў Ленінскім судзе Гародні „справа пяці” – два браты, дзве сястры і малады мужчына. У судовым працэсе таксама ў Кастрычніцкім судзе праходзіць некалькі судоў. Гэта па збітаму таксісту Аляксею Лапе крымінальная справа, сведкам выступае і Ігар Лазавік, які быў пасажырам таксі. Дапытваліся сведкі яшчэ па адной крымінальнай справе. Па справе Ціханоўскага за 29 траўня 2020 года – гэта абвінавачаныя Фурманаў, Кніга, Разнічэнка.

Яшчэ адна крымінальная справа датычаць Васіля Пільца, паводле часткі 1 артыкулу 339 Крымінальнага кодэксу (Хуліганства). На яго ў міліцыю паскардзіліся людзі з незарэгістраванага руху „Антывандал”, які падтрымлівае ўпраўленне ідэалогіі Гарадзенскага аблвыканкаму, а таксама іншыя праўладныя арганізацыі. Працэсы будуць працягвацца на наступным тыдні.

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня