У судзе Берасця працягваецца разгляд “пінскай справы”



У судзе Маскоўскага раёна горада Берасця працягваецца працэс па гучнай “пінскай справе”. Чатырнаццацць жыхароў Пінска абвінавачваюцца ва ўдзеле ўноч з 9-га на 10-е жніўня ў стыхійным мітынгу пад будынкам Пінскага гарадскога выканкама. Першы паслявыбарчы пратэст пінчукоў скончыўся сутычкай з міліцыянтамі.

Старшыня пінскіх сацыял-дэмакратаў Вераніка Іванова змагла патрапіць на першае паседжанне і падзялілася ўражаннем пра стан пінчукоў-палітвязняў:

– Вельмі моцна змянілася Алена Маўшук. Яна вельмі схуднела, вельмі прыгнечаная. Мы не зразумелі чаму, але яна стала вельмі кепска чуць. Магчыма, яна перанесла нейкую хваробу. Яна вельмі балюча рэагуе на любыя заўвагі, любую палеміку. Мужчыны ж вельмі бадзёрыя. І ў цэлым выглядаюць добра. Яны нам усміхаліся, яны вельмі бадзёра і мужна трымаюцца.

Па версіі следства, у выніку дзеянняў затрыманых пінчукоў пацярпела 109 міліцыянтаў ды нанесена шкода гарадской маёмасці на 24 тысячы рублёў. Дванаццаць фігурантаў “пінскай справы” часткова прызналі віну, цалкам не прызнаюць віны двое: Данііл Богнат і Ігар Салавей. Усім пагражае ад трох да васьмі гадоў зняволення.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: БелаПАН