У судзе Гародні працяг „справы пяці”



Судовы працэс над пяццю ўдзельнікамі мірных пратэстаў летась Юрыем і Уладзімірам Седзянейскімі, Аляксандрам Якубоўскім, Жанай Захаркевіч ды Надзеяй Сцепанцовай працягваецца.

Судзя Ленінскага раённага суда Гародні Ганна Лявусік дапытвае сведкаў працэсуальна неабгрунтаваным спосабам – не выдае іх імёнаў і твараў у зале суда. За працэсам назірае правабаронца Раман Юргель, прадстаўнік Беларускага Хельсінкскага камітэту.

– Гэтых сведкаў не бачылі ні абвінавачаныя, ні адвакаты, ні пракурор, ні назіральнікі. Нават на заўвагу адваката адрэагавала суддзя, што іх асобы былі правераныя пры яўцы ў суд, таму што сумневы выклікаюць паказанні гэтых сведкаў. Блытаюцца, не могуць удакладніць некаторыя факты і як бы чытаюць па загатаваным тэксце. Сведкі адказваюць на пытанні спачатку пракурора, пасля – адвакатаў. Абвінавачаныя задаюць свае пытанні.

Адвакаты паведамілі, што былі парушаны правы на абарону абвінавачаных. Бо яны ня мелі магчымасці вызначыць сведку, а заявы ў іх беспадстаўныя й парушаюць правы падабаронных.  Яны патрабавалі, каб апытанне сведкаў праводзілася ў адкрытым рэжыме. Але суддзя Ганна Лявусік задаволіла хадайніцтва пракурора, і сведкі дапытваюцца ў памяшканні без шанцаў іх убачыць, а таксама даведацца іх сапраўдныя імёны і прозвішчы.

20 студзеня суд працягне разгляд справы.

Якуб Сушчынскі, Беларускае Радыё Рацыя, Гародня