У судзе Магілёва затрымалі мужчыну з нажом
У судзе Ленінскага раёна Магілёва затрымалі мужчыну, які прыйшоў туды з нажом і пагражаў супрацоўнікам дэпартамента аховы МУС.
Пасля спроб угаварыць мужчыну кінуць нож яго затрымалі з ужываннем сілы. Імя мужчыны не называюць, але вядома, што ён інвалід. Падчас гутаркі з міліцыянерамі ён гаварыў пра нявыплату грошай.
Мужчыну стала кепска пасля затрымання, яму выклікалі хуткую дапамогу. З будынка суда нікога не выпускаюць і ў будынак нікога не ўпускаюць, уваходныя дзверы зачыненыя.