У судзе Маскоўскага раёна Берасця праходзіць працэс над Палінай Шарэндай-Панасюк
У судзе Маскоўскага раёна Берасця праходзіць працэс над Палінай Шарэндай-Панасюк. Працэс вядзе Яўген Брэган.
Берасцейка ўжо больш за паўгода знаходзіцца ў СІЗА №7. Яе вінавацяць адразу па трох артыкулах Крымінальнага кодэксу, а менавіта ў „Абразе прэзідэнта” і прадстаўніка ўлады” і 364 „Гвалце або пагрозе ўжывання гвалту ў дачыненні да работніка органаў унутраных спраў”.
На судзе прысутнічае муж Паліны — Андрэй Шарэнда. Тыдзень таму яго ўзялі пад хатні арышт. У сям’і растуць два малагадовыя сыны. Прадстаўнікі дзяржаўнага тэлеканала „Беларусь-4” спрабавалі ўзяць у Андрэя інтэрв’ю, але ён адмовіўся.
Беларускае Радыё Рацыя
