У судзе над Эдуардам Пальчысам абвесцілі перапынак



У судзе над блогерам Эдуардам Пальчысам абвешчаны перапынак да 24 кастрычніка. Працэс праходзіць у Менскім гарадскім судзе ў закрытым рэжыме. На думку адваката, на наступным тыдні судовы працэс можа завяршыцца.

5 дзён актывісты розных апазіцыйных арганізацый прыходзілі да будынка суду з партрэтамі блогера і бел-чырвона-белымі сцягамі, каб выказаць падтрымку Пальчысу. Міліцыя складала на іх пратаколы  аб адміністрацыйным правапарушэнні. Усяго было складзена каля паўсотні пратаколаў. Актывісты маюць намер працягнуць акцыю салідарнасці 24 кастрычніка.

Беларускае Радыё Рацыя