У супрацоўнікаў Мінпрыроды з’явіцца свая форма



Уласная форма з’явіцца ў супрацоўнікаў Міністэрства прыроды. На думку міністра прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Андрэя Каўхуты, паўнамоцтваў у інспектараў міністэрства хапае, але адзенне па форме – як у сілавых структураў – дадасць аўтарытэту і павагі тым, хто кантралюе выкананне прыродаахоўнага заканадаўства. Зараз у міністэрстве чакаюць дазволу ўрада апрануць супрацоўнікаў у службовую форму са знакамі адрозення:

– Ужо маем распрацаваную форму адзення, знакі адрознення і г.д. Але неабходна яшчэ атрымаць дазвол, пашыць гэтую форму, падрыхтаваць. І пачнем, у першую чаргу, з рэальных інспектараў, якія працуюць на месцах у інспекцыі і кантралююць прыродаахоўнае заканадаўства.

Паводле міністра прыроды, увядзенне формы не плануецца ў гэтым годзе – працэдура пераводу на службовае адзенне патрабуе пэўнага часу.

Беларускае Радыё Рацыя, Менск