У сустрэчы з Папам Рымскім у Літве прымуць удзел каля 1,5 тысячы беларусаў
У сустрэчы з Папам Рымскім у Вільні і ў Коўне прымуць удзел каля 1,5 тысячы беларусаў.
У Літве Папа Францішак 22-га верасня сустрэнецца з моладдзю на плошчы перад віленскай катэдрай, а на наступны дзень, у нядзелю, узначаліць цэлебрацыю св. Імшы ў Коўне.
Фота Mir24.tv
