У сувязі з каронавірусам актывізаваліся махляры



Прышчэпкі ад COVID-19, збор ахвяраванняў на лячэнне хворых, валанцёрская дапамога ды тэлефанаванні з банкаў – усё гэта на ўзбраенні махляроў, засцерагаюць праваахоўнікі. На фоне пандэміі надзвычай актывізаваліся аферысты і ў зоне рызыкі адзінокія пенсіянеры.

“Самі таго не жадаючы, але можам стаць “наводчыкамі” злачынцаў”, – тлумачыць супрацоўніца сацыяльнай службы Кацярына Лягун:

– Калі бабуля ці дзядуля, пажылыя грамадзяне пражываюць адны ў кватэрах, то непажадана паведамляць гэту інфармацыю ў нейкіх колах, малазнаёмым людзям. Часта бываюць выпадкі, калі да пажылых грамадзянаў звяртаюцца незнаёмыя людзі, прадстаўляюцца работнікамі сацыяльных службаў ці медычных установаў. Не лішнім будзе ўдакладніць прозвішча супрацоўніка, які прыйшоў, а таксама патэлефанаваць у службы. 

Кацярына Лягун дадае, што ніводны валанцёр або лекар зараз наўпрост не пойдзе да кагосьці ў хату. Усё робіцца па ўзгадненні, таму нечаканых гасцей трэба правяраць.

Беларускае Радыё Рацыя