У Светлагорску адбыліся затрыманні былых супрацоўнікаў тэлеканалу «Ранак»
На сваёй старонцы ў Facebook Андрэй Ліпскі, адзін з былых супрацоўнікаў каналу, паведаміў, што сёння, 8 снежня, зноў прайшла хваля допытаў і затрыманняў яго калегаў.

Дагэтуль не выходзяць на сувязь Людміла Андэнка (карэспандэнтка) і Юлія Даўлетава (былая галоўная рэдактарка), таксама няма сувязі з дырэктаркай Аленай Шчэрбін.
Стала вядома, што дваіх жанчын затрымалі ў межах крымінальнай справы па арт. 361-1 КК (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці). Зараз яны знаходзяцца ў ІЧУ Жлобіна, піша @ViasnaHomel
Нагадаем, 11 чэрвеня ў Светлагорску былі затрыманыя восем супрацоўнікаў тэлеканалу «Ранак». Сапраўднай прычынай для затрымання мог стаць сюжэт пра выбух на Светлагорскім ЦКК, у якім загінула тры чалавекі.
У верасні тэлеканал прызналі «экстрэмісцкім фармаваннем».
вясна
