У Светлагорску пачалі выпраўляць сітуацыю з безбар’ерным асяроддзем



У Светлагорску пачалася праца па выпраўленні сітуацыі з безбар’ерным асяроддзем.

Інваліды-калясачнікі Светлагорскай міжраённай арганізацыі грамадскага аб’яднання «РАІК» і праваабаронцы праваабарончага цэнтра “Вясна” звярнулі ўвагу чыноўнікаў на непрыстасаванасць пандусаў для інвалідаў-калясачнікаў, на 22-х сантыметровыя бардзюры толькі на галоўных дарогах. Такіх месцаў аказалася 147, кажа ўдзельніца гэтай акцыі Алена Маслюкова:

Дзякуючы нашым намаганням у нас ёсць дзве такія перамогі: першая — на трэці мікрараёне, каля гандлёвага цэнтра зрабілі нулявы бардзюр, перарабілі, збіраюцца зрабіць дапаўняльную пляцоўку, каб аўтамабілі маглі там спыняцца. Яшчэ 13 чэрвеня пачаліся работы ў восьмым новым мікрараёне, дзе найбольшыя бардзюры, каб зрабіць іх на нулявы ўзровень.

Паводле Алены Маслюковай, актывісты кантралююць сітуацыю і прыкладуць усе намаганні для таго, каб жыць у горадзе стала прыемна і камфортна ўсім.

Поўны матэрыял слухайце ў далучаным гукавым файле:

 

Беларускае Радыё Рацыя