У Светлагорску сілавікі затрымалі мужчыну за каментары ў сацсетках
У Светлагорску сілавікі затрымалі мужчыну за каментары ў сацсетках. Яго вывелі проста з працоўнага месца.
Праваабаронцы паведамляюць, што гэта адбылося ў пятніцу на камунальным прадпрыемстве “Светач».
Затрыманага завуць Уладзімір Адзінец, з працы яго выводзілі ў кайданках. Пра далейшы лёс Уладзіміра інфармацыі няма (акрамя таго, што яго завезлі ў РАУС).
Беларускае Радыё Рацыя
