У свеце максімальны прырост COVID за тры месяцы
За суткі ў свеце зафіксавана больш за 700 тысяч новых выпадкаў каронавіруса. У ЗША – максімум за паўгода.
У свеце за суткі выявілі амаль 705 тысяч новых выпадкаў каронавіруса, што з’яўляецца максімумам з 13 траўня, сведчаць дадзеныя Worldometers.
Лідарамі па захворванні застаюцца ЗША – 120 945 заражэнняў, Індыя – 45 001, Бразілія – 40 054, Іран – 38 674 і Інданезія – 35 764.
У ЗША колькасць новых выпадкаў COVID-19 дасягнула максімуму за паўгода.
Пры гэтым палова ўсіх выпадкаў і шпіталізацый прыпадае на сем штатаў з аднымі з самых нізкіх паказчыкаў вакцынацыі – гэта Фларыда, Тэхас, Місуры, Арканзас, Луізіяна, Алабама і Місісіпі.
Вядучы эксперт ЗША па інфекцыйных захворваннях Энтані Фаўчы лічыць, што ў бліжэйшыя тыдні з-за штаму Дэльта колькасць выпадкаў захворвання можа вырасці да 200 тысяч у суткі.