У Свіслачы эксгумавалі парэшткі не Віктара Каліноўскага
Літоўскі бок правёў аналіз ДНК-экспертызы парэшткаў, якія былі эксгумаваныя з меркаванай магілы брата Кастуся – Віктара Каліноўскага ў Свіслачы, піша «Белсат».
Беларусь 18 лістапада перадала вынікі экспертызы матэрыялаў з магілы, дзе меркавана пахавалі Віктара Каліноўскага. Іх мусілі параўнаць з ДНК паўстанцаў, знойдзеных падчас раскопак на віленскай гары Гедыміна. Даследчыкі з Вільні прыйшлі да высновы, што ў магіле ў Свіслачы пахаваны не Віктар Каліноўскі. У Беларускія спецыялісты не былі ўпэўненыя цалкам, што ў эксгумаванай магіле пахаваны менавіта Каліноўскі.
Цырымонія перапахавання парэшткаў удзельнікаў антырасейскага паўстання 1863-64 гадоў 22 лістапада на віленскіх могілках Росы.
Беларускае Радыё Рацыя
