У Свіслачы і Гародні пераследуюць удзельнікаў Дня памяці паўстанцаў (абноўлена)
Прадстаўнікі гарадзенскай міліцыі пачалі выклікаюць на апытанне ўдзельнікаў Дня памяці паўстанцаў 1863 году, які прайшоў 27 кастрычніка. На размову ў Ленінскі РАУС ужо выкліканыя Віктар Сазонаў, Уладзімір Хільмановіч і Ежы Грыгенча, актывіст Аб’яднанай Грамадзянскай партыі.
Кажа Ежы Грыгенча:
– Званіў Вайцешка, сказаў, што выклікацюць. Сказаў, што гэта апытанне, яшчэ не пратакол. Але думаю, будуць і пратаколы, таму што проста так яны гэтае не пакінуць. Пакуль мы там яшчэ не былі, то і не ведаем, што нам прад’явяць.
Ежы Грыгенчу здзівіўся запрашэнню на размову 7 лістапада і перапытаў міліцыянта, ці не памылка гэта. На думку Ежы Грыгенчы, пратаколы за ўдзел у фэсце ўжо складзены заранёў і актывістаў бліжэйшым часам чакае суд.
***
Гарадзенская міліцыя пачала выклікаць удзельнікаў Дня памяці паўстанцаў 1863 году, які прайшоў 27 кастрычніка традыцыйна ў Свіслачы і Якушоўцы. Грамадскім актывістам Віктару Сазонаву, Уладзіміру Хільмановічу і Ежы Грыгенчу тэлефанаваў прадстаўнік аддзелу аховы правапарадку Ленінскага РАУС Аляксей Вайцешка і паведаміў, што міліцыі трэба правесці апытанне на прадмет знаходжання гэтых асобаў у Свіслачы 27 кастрычніка.
На пытанне – ці ўжо складзены пратаколы пра адміністрацыйнае правапарушэнне – Вайцешка адказаў, што пакуль не. Аднак, па практыцы мінулых гадоў трэба меркаваць, што такія пратаколы неўзабаве з’явяцца і наперадзе адміністрацыйныя працэсы.
Пазней, увечары 6 лістапада, стала вядома, што міліцыя прыйшла да свіслацкіх грамадскіх актывістаў Юры Глебіка і Віктара Пяцельчыца. На іх ужо складзены пратаколы пра нібыта адміністрацыйныя правапарушэнні.
harodniaspring.org