У Свіслачы перайменавалі гімназію імя Каліноўскага
15 гадоў таму
Гімназію №1 імя Кастуся Каліноўскага ў Свіслачы перайменавалі. Цяпер яна носіць імя падпольшчыцы Праскоўі Васіленка.

Пра гэта паведаміла прарасейская актывістка Вольга Бондарава, вядомая сваёй барацьбой супраць усяго беларускага і нацыянальнага.

