Чыноўнікі тлумачаць, чаму перайменавалі гімназію ў Свіслачы



Чыноўнікі тлумачаць, чаму перайменавалі гімназію ў Свіслачы. Да перайменавання ўстановы імя Кастуся Каліноўскага ў гонар Праскоўі Васіленка спрычынілася прарасейская актывістка Вольга Бондарава.

Перайменавалі гімназію цішком. Рашэнне аб перайменаванні свіслацкай гімназіі было прынятае 1 снежня. Афіцыйных паведамленняў пра тое, што навучальная ўстанова змяніла сваё імя, не было. Пра гэта паведамілі “Нашай Ніве” чытачы. Па іх словах, кіраўніцтва гімназіі тлумачыць перайменаванне тым, што “паводле дакументаў аб прысваенні імені ўстанове адукацыі прыярытэт аддаецца героям Вялікай Айчыннай вайны..”.

Імя Кастуся Каліноўскага свіслацкай школе № 1 было прысвоена ў 1987 годзе пастановай Міністэрства асветы БССР. У 2005 годзе школу рэарганізавалі ў гімназію, пакінуўшы ёй імя героя беларускай гісторыі.

Беларускае Радыё Рацыя