У Свіслачы шыльды з гістарычнымі назвамі вуліц зрабілі па-расейску



У раённым цэнтры Свіслач, слаўным сваёй гістарычнай мінуўшчынай, да сёлетняга свята Дажынак зрабілі шэраг пазітыўных упарадкаванняў. Аднак, у гэтым працэсе не абыйшлося без чарговага непрыемнага элемента русіфікацыі. Так у горадзе з’явіліся шыльды з гістарычнымі назвамі ў дастаткова прывабнай колеравай гаме, але не па-беларуску, а на расейскай мове. Гэта вельмі яскрава характарызуе мясцовых ідэолагаў.

Ладзік Майніч, Беларускае Радыё Рацыя