У Таронта фургон уехаў у натоўп пешаходаў
Аўтафургон выехаў на тратуар ў канадскім горадзе Таронта. Загінулі 10 чалавек, яшчэ 15 атрымалі раненні.
Кіроўца машыны, 25-гадовы Алек Мінасян, затрыманы. Мяркуючы па ўсім, ён здзейсніў наезд на пешаходаў наўмысна, хоць яго матывы застаюцца няяснымі.
Канадскі прэм’ер-мінінстр Джасцін Трудо назваў тое, што адбылося „трагічным і жорсткім нападам”, які прычыніў яму „глыбокі смутак”. Начальнік гарадской паліцыі Марк Сандэрс сказаў на канферэнцыі, што напад выглядае так, як загадзя падрыхтаваны, расследаванне працягваецца. Інцыдэнт адбыўся а 13.30 па мясцовым часе (17:30 па Грынвічы) у панядзелак, 23 красавіка, на мясцовых Янг-стрыт і Фінч-авеню.
Як паведамляюць відавочцы, кіроўца на працягу 2 кіламетраў на вялікай хуткасці ехаў па тратуары ўздоўж Янг-стрыт, збіваючы людзей.
