У Тбілісі ўшанавалі памяць Рамана Бандарэнкі



Два дзясяткі беларусаў ушанавалі памяць Рамана Бандарэнкі каля беларускай амбасады ў Грузінскай сталіцы Тбілісі.

Прысутныя трымалі партрэты людзей, што загінулі падчас мірных акцый у Беларусі. Але галоўным была памяць пра забітага сілавікамі Рамана Бандарэнку, якога прысутныя лічаць героем.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота Сяргея Апановіча