У Тбілісі ўзгадалі пра правы чалавека



Два дзясяткі чалавек, што вымушаныя былі пакінуць Беларусь па палітычных прычынах, сабраліся ў цэнтры грузінскай сталіцы Тбілісі, каб нагадаць пра Дзень правоў чалавека.

 Пра акцыю і тое, што на ёй адбывалася, распавядае адна з арганізатарак Алена Трызна:

– Шматлікія з мясцовых жыхароў падыходзілі і пыталася пра нагоду і мэту акцыі. І мы расказвалі пра тое, што ў Беларусі цяпер прававая абарона звялася да нуля. І што шматлікія людзі, якія абараняюць права, то бок нашы праваабаронцы, зараз сядзяць у турме. Адпаведна былі плакаты з нашымі людзьмі, якія сядзяць за праўду.

Акцыя была прысвечана Сусветнаму Дню правоў чалавека, які адзначаецца ва  ўсім свеце 10 снежня,яна адбылася каля плошчы «Я люблю Тбілісі». Пад час акцыі да яе ўдзельнікаў некалькі разоў падыходзілі мясцовыя паліцэйскія, якія сачылі за правапарадкам і таксама выказвалі сваю заклапочанасць тым, што адбываецца ў Беларусі.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота Сяргея Апановіча