У «тэрарыстычны спіс» дадалі яшчэ чатырох чалавек



Камітэт дзяржаўнай бяспекі абнавіў спіс «асоб, якія маюць дачыненне да тэрарыстычнай дзейнасці» — там з’явіліся прозвішчы яшчэ чатырох чалавек. Цяпер у ім 962 асобы, з іх 217 — беларусы. Паведамляе Праваабарончы Цэнтр «Вясна».  

Сярод іх Андрэй Андрасенкаў, Ілля Гольцаў, Паліна Арэхава і 19-гадовы Ілля Верамееў, якога асудзілі да 6,5 гадоў калоніі за заклікі дзейнічаць супраць вайны.

Адзначым, што ў спісе 963 чалавекі, але там двойчы ўнесена палітзняволеная Вольга Цыбульская — жанчыну дадалі ў тэрарыстычны спіс яшчэ ў верасні, а потым прадублявалі яшчэ раз у лістападзе.

Беларускае Радыё Рацыя