У Трасцянцы пабудуюць новы палігон для цвёрдых камунальных адкідаў
Начальнік аддзела кантролю за абыходжаннем з адкідамі Менскага камітэта прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Алена Аўраменка на прэс-канферэнцыі ў Менску нагадала, што зараз усё смецце сталіцы звозіцца на адзіны дзейны палігон для захавання цвёрдых камунальных адкідаў «Трасцянецкі». Яго магутнасці разлічаныя да 2022 года.
– Побач з палігонам «Трасцянецкі» ёсць месца трэцяй чаргі палігона «Трасцянецкі» пад будаўніцтва. Там 15 гектараў, не больш. І побач адведзена месца – зямельны ўчастак – для будаўніцтва прадпрыемства па комплекснай перапрацоўцы камунальных адкідаў. Але лёс яго нам пакуль невядомы, на якім этапе гэта ўсё. Горадабудаўнічым планам горада Менска такія месцы вызначаныя.
Чыноўнікі падкрэсліваюць, што пахаванне адкідаў, як і робіцца зараз у Трасцянцы, не лепшы спосаб утылізацыі. Задача – максімальна перапрацоўваць адкіды, але для гэтага іх трэба сартаваць, што яшчэ не стала нормай для ўсёй краіны. Зараз у Беларусі дзейнічае 80 ліній па раздзяленні змяшаных бытавых адкідаў.
Сяргей Залескі, Беларускае Радыё Рацыя