У цэнтры Берасця сабралася каля 150 праціўнікаў завода АКБ
У нядзелю 14 ліпеня на плошчы Леніна ў Берасці чарговы раз сабраліся праціўнікі акумулятарнага завода. Паводле праваабаронцаў, прыйшло каля 150 чалавек.
Міліцыянты папярэдзілі тых, хто прыйшоў на плошчу, што мерапрыемства несанкцыянаванае, і абяцаюць пакараць удзельнікаў „кармлення галубоў”.
Жыхары Берасця выступаюць супраць прадпрыемства, якое, на іх думку, пагражае іх жыццю і здароўю.
Пасля праціўнікі завода АКБ прайшлі па цэнтральных вуліцах Берасця – Пушкінскай і Савецкай да кінатэатра „Беларусь”.
Нагадаем, што такія сустрэчы праходзяць тут кожную нядзелю з 25 лютага 2018 года. Таксама праціўнікі акумулятарнага завода „АйПаўэр” працягваюць „свінцовую варту” ля прадпрыемства.
Беларускае Радыё Рацыя
