У цэнтры Берасця вывесілі бел-чырвона-белы сцяг
Да гадавіны ганебнага рэфэрэндуму 1995 года патрыёты ў Берасці вывесілі вялікі бел-чырвона-белы сцяг каля гіпермаркета „Еўраопт” на Варшаўскай шашы. Гэтай акцыяй падкрэсліваецца вернасць беларусаў сапраўдным нацыянальным сімвалам.
Першы рэферэндум у гісторыі суверэннай Беларусі адбыўся 14 траўня 1995 года. Па ініцыятыве прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі на народнае галасаванне было вынесена чатыры пытанні, якія датычыліся дзяржаўнай сімволікі, мовы, інтэграцыі з Расейскай Федэрацыяй і права прэзідэнта краіны распускаць Вярхоўны Савет. Па ўсіх пытаннях большасць выбарцаў падтрымала пазіцыю прэзідэнта.
Беларуская дэмакратычная грамадскасць і міжнародная супольнасць прызналі вынікі рэферэндума нелегітымнымі.
Беларускае Радыё Рацыя
