У цэнтры Берасця знайшлі пахаванне ахвяраў гета



У цэнтры Берасця падчас рыцця катлавана на будаўнічай пляцоўцы на вуглу Куйбышава і Машэрава знайшлі чалавечыя парэшткі, паведамляе “Брэсцкі веснік”.

На месца выклікалі археолага, які прыняў рашэнне пра дадатковае вывучэнне гэтай тэрыторыі. Парэшткі перададзеныя ў органы ўнутраных спраў для правядзення працэсуальных дзеянняў. Меркавана ў гэтым месцы нацысты расстрэльвалі габрэяў. Ва ўспамінах сёстраў Кац, якія ў 1942 годзе хаваліся на паддашшы будынка, размешчанага непадалёк, кожны дзень на працягу больш чым месяца сюды зганялі габрэяй і штодня расстрэльвалі па 70-80 чалавек. Пасля завяршэння ўсіх працаў парэшткі будуць перапахаваныя, месца іх пахавання будзе ўзгоднена з габрэйскай абшчынай горада.

Паводле bvn.by