У цэнтры Гародні хлопец спрабаваў саскочыць з даху гандлёвага цэнтру
У Гародні хлопец спрабаваў саскочыць з даху гандлёвага дома „Нёман”.
Службы МНС і хуткая прыехалі літаральна праз 5 хвілін. Хлопца выратавалі дырэктар і супрацоўнік кафэ, якое там знаходзіцца. Яны перадалі яго супрацоўнікам МНС. Зараз яму аказваюць дапамогу медыкі.
Прычыны, па якіх хлопец хацеў саскочыць з даху, пакуль невядомыя.
Пасля апытання супрацоўнікамі міліцыі ды медычнага агляду малады чалавек будзе змешчаны на абследаванне ў Гарадзенскі абласны клінічны цэнтр „Псіхіятрыя і наркалогія” .
Беларускае радыё Рацыя, Гародня
