У цэнтры Гародні ўсталёўваюць інфастэнд на беларускай мове
Чарговы аб’ект гарадской геалакацыі з’явіцца на вуліцы Савецкай. Цяпер рабочыя займаюцца яго мантажом.
На стэндзе размешчаны фрагмент карты цэнтральнай часткі горада з указаннем банкаў, банкаматаў, месцаў грамадскага харчавання і іншых карысных для турыстаў і гасцей горада ўстаноў.
Надпісы на інфармацыйным табло зробленыя на беларускай мове і прадубляваныя беларускай лацінкай.
