У цэнтры Гародні знайшлі снарад з часоў вайны
13-га жніўня падчас будаўнічых прац на вуліцы Урыцкага ў Гародні быў знойдзены снарад часоў Другой сусветнай вайны.
Пра знаходку паведамілі працоўныя з аб’екта. Як паведамляе УУС, боепрыпас быў без выбухоўніка і небяспекі для грамадства не ўяўляў.
Да месца знаходкі была накіравана сапёрна-піратэхнічная група, тэрыторыя ачэплена, эвакуацыя з суседніх будынкаў не праводзілася. Снарад вывезлі на палігон для далейшага знішчэння.
