У цэнтры Гомеля – спецтэхніка і міліцыя ў бронекамізэльках



У цэнтры Гомеля – спецтэхніка і міліцыя ў бронекамізэльках. Гараджане гуляюць па суседніх вуліцах, аднак колькасць пратэстоўцаў вызначыць цяжка.

Паведамляе карэспандэнт Мікола Бянько:

– На месцы запланаванай акцыі ў раёне вуліцы Савецкай, а таксама плошчы Паўстання заўважана вельмі шмат спецыяльнай тэхнікі – гэта міліцэйскія УАЗікі, гэта аўтазакі. Найвялікшая канцэнтрацыя супрацоўнікаў АМАП заўважана каля драмтэатра. У нейкай дзіўнай экіпіроўцы, набліжанай да стану вайны, то бок бронікамізэлькі, якія закрываюць усе часткі цела. Міліцыянты патрулююць на УАЗіках таксама ў бронікамізэльках. Відавочна нейкія амапаўцы былі, АМАПаўцы спыняюць моладзь да 18-ці гадоў.

Паводле неафіцыйнай інфармацыі, за папярэднія два дні акцый пратэсту ў Гомелі было затрымана больш за 500 чалавек.

Беларускае Радыё Рацыя, Гомель