У цэнтры Кіева прайшла акцыя ў гонар 25 Сакавіка
У цэнтры ўкраінскай сталіцы прайшла акцыя прысвечаная 101-ым угодкам абвешчання Беларускай Народнай Рэспублікі.
Пасля акцыі на Майдане Незалежнасці ўдзельнікі пайшлі на вуліцу Грушэўскага, дзе ўшанавалі памяць аднаго з першых Герояў Нябеснай Сотні Міхася Жызнеўскага.
Удзельнікі акцыі скандавалі „Жыве Беларусь!”, „Слава Украіне!”, „За нашу і вашу свабоду!”.
Арганізатары акцыі – Рух Салідарнасці „Разам”, Беларускі цэнтр ва Украіне „Сябры”, Тактычная група „Беларусь”, Міжнародны фонд „Валошка”.
censor.net.ua
